Вынікі літаратурнага конкурсу

Завяршыўся раенны конкурс вершаў асабістага сачынення, прысвечаны гораду Браславу і 50 — годдзю Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”. Пераможцы атрымалі, як і было прадугледжана умовамі конкурсу, заслужаныя ўзнагароды на адкрыцці міжнароднага свята “Браслаўскія зарніцы”, перажылі станоўчыя эмоцыі моманту урачыстасці, акунуліся ў атмасферу ўзнесласці  і прыгажосці.

Першае  месца ў раённым конкурсе вершаў “Літаратурны салют любімаму гораду” у намінацыі “Прысвячаю любімаму гораду” атрымаў Шакель Міхаіл Антонавіч, настаўнік  Дзяржаўнай установы адукацыі  “Браслаўская сярэдняя школа №2”, за верш “Азерна-палыновы край”.

Першае  месца у намінацыі “Свецяць на радасць людзям “Браслаўскія зарніцы” атрымаў Вайцяховіч Аўгуст Паўлавіч,  аграгарадок Слабодка, за верш  “Песня над краем азерным лунае”

Першае  месца сярод дзяцей у розных узроставых катэгорыях у намінацыі “Прысвячаю любімаму гораду” атрымаў Руткоўскі Арцем, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Плюская дзіцячы сад- базавая школа Браслаўскага раена”, 10 год, за верш “Мой Браслаў”; Карнышова Юля, Дзяржаўная ўстанова адукацыі  “Казянская дзіцячы сад- базавая школа Браслаўскага раена” , 12 год, за верш “Браславу”,Жарнасекава Елізавета ,  Дзяржаўная ўстанова адукацы  “Відзаўская сярэдняя школа Браслаўскага раена”, 16 год , за верш “Если есть на свете рай”.

Першае  месца сярод дзяцей у намінацыі “Свецяць на радасць людзям “Браслаўскія зарніцы” атрымалі Сцепавая Міраслава, Дзяржаўная ўстанова адукацы “Ахрэмаўская дзіцячы сад- сярэдняя  школа Браслаўскага раена”, 16 год, за верш “Браслаўскім зарніцам прысвячаецца”;

Шулейка Алеся, Дзяржаўная ўстанова адукацы “Урбанская дзіцячы сад-базавая школа”, 15 год, за верш “На Браслаўскіх зарніцах”.

Падводзячы канчатковыя вынікі раеннага літаратурнага конкурсу,  хацелася б адзначыць вялікую актыўнасць, якую праявілі браслаўчане і жыхары раена. Нагадаю, што ўсяго ў творчым конкурсе прынялі удзел 75 чалавек, даслана больш 110 вершаў. Прыемна, что асабістыя творы дасылалі як дарослыя, так і школьнікі. Дарэчы, самаму маленькаму ўдзельніку конкурсу 9 гадоў. Вельмі дасканалыя вершаваныя радкі аб родным горадзе, вуліцах Браслава, прыродзе роднага краю ва ўдзельнікаў конкурсу. Пагэтаму журы цяжка было вызначыць пераможцаў і аддаць камусьці перавагу.

Творчым падыходам, дасканаласцю адрозніваюцца напісаныя аб роднай Браслаўшчыне вершы браслаўчанак Людмілы Патапенка, Валянціны Сапонька, Святланы Цыунель, Вольгі Туманавай, Марыны Вяршынінай. Крэатыўную паэму аб Браслаўсккіх зарніцах верш аб горадзе даслала нам Юлія Далецкая. Вельмі паэтычна і пранікнена напісаны вершы аб родных краявідах Леанідам Лаўрыновічам  з Ахрэмаўцаў. Прыгожыя радкі на роднай мове аб горадзе Браславе даслала на конкурс Эла Крумін.А чаго варты верш жыхара гарадскога паселка Відзы Цыўняля Сяргея! Ён так яскрава і адметна апісаў Браслаўскія зарніцы, што варты шчырай пахвалы. Вельмі кранулі душу ўзнеслыя радкі аб Браславе Дубоўскай Галіны з Богіна.

Словы ўдзячнасці заслугоўваюць вершы аб родным краі моладзі нашага раена -Максіма Роліка, Рамана Алехны, Лясюк Веранікі.

Вялікую актыўнасць у конкурсе праявілі і вучні навучальных устаноў горада і раена. Акрамя пераможцаў конкурсу сярод школьнікаў, трэба было б станоўча адзначыць вершы Патапенка Максіма і Бялусь Ганны з Браслаўскай гімназіі, Даргель Ксеніі і Шапуцька Алены  з Опсаўскай школы, Каваленка Аляксандра з СШ №2, Высоцкай Алены з СШ №1, Кяпсня Веранікі з Друйскай СШ. Нізку таленавітых вершаў прыслалі вучні Браслаўскай гімназіі, Браслаўскай СШ№2, Опсаўскай, Казянскай, Відзаўскай, Ахрэмаўскай, Друйскай школ раена.

Яшчэ раз вялікі дзякуй усім тым, хто адгукнуўся на прапанову ўдзельнічаць у літаратурным  конкурсе, прыслаў нам свае вершаваныя радкі. На працягу года газета плануе друкаваць вершы, дасланыя на конкурс. Але ўжо цяпер можна сказаць: гонар і хвала вам, паважаныя самадзейныя аўтары, бо вы прыгожа пішаце пра  Браслаўшчыну, цепла ўзгадваеце свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” таму, што любіце гэты край шчыра, аддана, сардэчна. Няхай шырыцца кола тых, хто піша аб сваей малой радзіме з такой  любоўю і шчырасцю, паэтычнымі радкамі выказвае свае пачуцці аб нашым цудоўным, непаўторным краі- Браслаўшчыне.

Ляснеўская В.- член журы  раённага конкурсу вершаў
“Літаратурны салют любімаму гораду”.

Добавить комментарий