Буклет да юбілею пісьменніка

18 студзеня споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага – аднаго з пачынальнікаў беларускай прозы, выдатнага майстра слова, вучонага, крытыка, публіцыста, збіральніка і прапагандыста вуснай народнай творчасці. Да знамянальнай даты аддзелам бібліятэчнага маркетынгу падрыхтаваны буклет “Быў годным сынам Беларусі”. У выданні прыведзены біяграфічныя звесткі, акрэслены творчы шлях пісьменніка, змешчаны спіс твораў і літаратура аб жыцці і дзейнасці М. Гарэцкага. Са зместу буклета карыстальнікі даведаюцца аб драматычных падзеях, якія адбываліся ў лёсе Гарэцкага падчас масавых палітычных рэпрэсій 30-х гадоў: за любоў да роднай Беларусі пісьменнік быў рэпрэсіраваны і расстраляны.
Выданне спатрэбіцца выкладчыкам, старэйшым школьнікам, чытачам, якія цікавяцца беларускай літаратурай.