Бібліятэкі – “Браслаўскім зарніцам»

      Да юбілею міжнароднага свята традыцыйнай культуры аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” выпушчаны буклет “Браслаўскім зарніцам” – 50”. У выданні ў храналагічным парадку адлюстраваны творчы шлях свята, асноўныя вехі яго развіцця. Указваецца тэматыка свята і іншыя адметнасці за кожны год правядзення, пералічваюцца творчыя калектывы, якія выступалі на сцэнічных пляцоўках свята.  Матэрыялы буклета будуць цікавымі для жыхароў раёна і гасцей Браслаўшчыны. Пазнаёміцца з выданнем і набыць яго ў асабістае карыстанне можна ў Цэнтральнай бібліятэцы, а таксама ў кніжным доміку Свабоднай бібліятэкі.

         У Слабодкаўскай бібліятэцы-філіяле № 9 Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”  аформлена разгорнутая кніжная выстава-віншаванне, прысвечаная юбілею міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”. Наведвальнікі бібліятэкі могуць пазнаёміцца з гісторыяй развіцця свята ў фотаздымках мінулых гадоў, эмблемай свята, друкаванымі выданнямі і ілюстрацыямі па тэме. Матэрыяламі выставы цікавяцца мясцовыя жыхары і турысты зоны адпачынку Слабодка. Выставы да юбілею “Браслаўскіх зарніц” аформлены і ў іншых бібліятэках сістэмы.

Добавить комментарий