Францыск Скарына — беларускі кнігадрукар

                        “…мы ўспомнім Францішка Скарыну,

                         што радзіўся калісь над Дзвіною,

                         вандраваў над яе берагамі,

                         што аправіў мужычую мову

                         ў неўміручы гнуткі пергамент”.   

                                                                                    Алесь Дудар

У бягучым годзе споўніцца 500 гадоў, як Францыск Скарына надрукаваў першы экзэмпляр Псалтыра ў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, паклаўшы пачатак айчыннаму кнігадрукаванню.

З нагоды гэтай падзеі ў Іказненскай бібліятэцы з вучнямі мясцовай школы прайшло падарожжа ў мінулае “Францыск Скарына — беларускі кнігадрукар”. Гаворка вялася аб жыцці і дзейнасці нашага выдатнага земляка ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.

З дапамогай мультымедыйных сродкаў прысутныя даведаліся таксама, на чым пісалі нашы продкі, як стваралася кніга ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/1c1139769ea22d82cad309de71b3937b.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448