Буклет аб бібліятэках

15 лістапада 2018 года аддзел бібліятэчнага маркетынгу прэзентаваў для карыстальнікаў і бібліятэкараў новы буклет пад назвай “Бібліятэкі Браслаўшчыны: гісторыя і сучаснасць”. У выданні раскрываецца шлях станаўлення, развіцця і сучаснага становішча бібліятэк Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”. Інфармацыя, карпатліва сабраная складальнікамі буклета са шматлікіх крыніц, падзелена на сем раздзелаў, дапоўнена шэрагам гістарычных і сучасных фотаздымкаў, лічбавымі звесткамі аб дзейнасці бібліятэчных устаноў. 

Гэта ўжо трэці выпуск падобнага выдання, які адрозніваецца ад папярэдніх тым, што ўтрымлівае багатую інфармацыю аб творчай дзейнасці публічных бібліятэк раёна за апошнія гады.

Буклет “Бібліятэкі Браслаўшчыны: гісторыя і сучаснасць” можна разглядаць як сціслы летапіс развіцця бібліятэчнай справы на Браслаўшчыне. Выданне будзе цікавым і карысным як для бібліятэкараў, так і для карыстальнікаў устаноў культуры, жыхароў Браслаўшчыны.