Супрацоўнікі Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі разам з удзельнікамі аматарскага аб’яднання ”Сустрэча” змаглі дакрануцца да багатай спадчыны Браслаўшчыны падчас правядзення літаратурна — творчай гасцёўні “І чуецца часоў далёкіх шэпат”. На мерапрыемства была запрошана супрацоўніца музея традыцыйнай культуры Ларыса Дарафейчык. Госця, якая была апранута ў даўнейшы нацыянальны строй, расказала пра дзейнасць музея, пра гісторыю стварэння кнігі “Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны”, правяла этнаграфічную віктарыну.
У другой частцы мерапрыемства прысутных чакала захапляльнае краязнаўчае падарожжа па некатарых мясцінах Браслаўшчыны “Ваколіцы Браслава: вядомыя і незнаемыя: пяць прычын для падарожжа”.