ЗВАНЫ ЧАРНОБЫЛЯ

Да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы Іказненская бібліятэка і Дом культуры падрыхтавалі сумесны вечар-рэквіем “Званы Чарнобыля”.

У ходзе мерапрыемства прысутныя больш даведаліся пра, здавалася б, даўно вядомыя падзеі Чарнобыльскай трагедыі: аб прычынах аварыі, мужнасці і гераічнасці яе ліквідатараў, аб наступствах аварыі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Аповед вядучых суправаджаўся відэафрагментамі выбуху і пажару на ЧАЭС, эвакуацыі насельніцтва. У ходзе мерапрыемства чыталіся вершы, гучалі ў запісу песні чарнобыльскай тэматыкі: В.Антонава «Ода героям Чернобыля» на словы Г.Дацэнка; «Чарнобыль» у выкананні ансамбля «Сябры».

Мерапрыемства суправаджалася відэаматэрыяламі “Секунды до катастрофы”, “Авария на ЧАЭС. 1986”.

Хвілінай маўчання памянулі ўдзельнікі мерапрыемства ахвяр Чарнобыльскай бяды.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/cf4b34781b7a1ac0c1231e78b5a16664.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448