Гадзіна цікавай размовы “Лёсам звязаныя з Браслаўшчынай”

Многія браслаўчане і госці горада добра ведаюць краму “Остров подарков”, у якой можна набыць сувеніры на любы густ. Уладальнікамі яе з’яўляюцца маладыя і творчыя ўраджэнцы Браслава. Гэта рамеснік, індывідуальны прадпрымальнік – Ілона Таўкінь і адзін з найбольш запатрабаваных фатографаў Браслаўшчыны –  Аляксандр Таўкінь. Менавіта з іх удзелам  24 красавіка  Браслаўская цэнтральная бібліятэка правяла гадзіну цікавай размовы “Лёсам звязаныя з Браслаўшчынай”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы ДУА “Браслаўская сярэдняя школа №2”, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сучаснік” цэнтральнай бібліятэкі.

Падчас цікавага і захапляльнага мерапрыемства  госці падрабязна расказалі  вучням пра сябе і пра сваю дзейнасць, прадэманстравалі  таксама лялькі, якія прынеслі на сустрэчу. З цікавасцю прысутныя паглядзелі відэаролік – майстар — клас, як зрабіць ляльку і прэзентацыю з фотаздымкамі Аляксандра і сувенірнымі работамі Ілоны. Прысутныя актыўна задавалі пытанні, на якія атрымлівалі цікавыя і грунтоўныя адказы.

Сустрэча прайшла ў цеплай атмасферы. Вучні пераканаліся ў тым, што дабіцца поспехаў і займацца любімай справай можна і ў невялікім горадзе – такім як наш Браслаў.                                                     

Добавить комментарий