“Буслава айчына”: новая кніга для дзяцей пра родную Беларусь

“Буслава айчына” – другая кніга з серыі “Нашы сімвалы”, якая была заснавана ў 2020 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
Бацян – так называюць у Беларусі бусла – жыве да 30 гадоў. Яго рост 100-150 сантыметраў, размах крылаў – 155-200 см. Беларусь уваходзіць у пяцёрку краін, якія найболей да спадобы гэтым птушкам. Дзякуючы буслу, Беларусь назвалі “краінай пад белымі крыламі”. Гэтую назву даў сваёй кнізе пра Беларусь Уладзімір Караткевіч. Зімуюць буслы ў Індыі і трапічнай Афрыцы. Звычайна яны штогод вяртаюцца гнездаваць на тое самае месца або паблізу ад яго. Згодна з народнымі ўяўленнямі, бусел прыносіць у сем’і дзяцей.
У кнізе змешчана 38 твораў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту пра родную для беларусаў птушку: “Бусел” У. Ягоўдзіка, “Дзядуля размаўляе з бацянамі” У. Дубоўкі, “Балотная казка” М. Кандратава і іншыя вершы, аповесці, прыказкі і прыкметы.
Хутка кніга паступіць у Браслаўскую дзіцячую бібліятэку.

Добавить комментарий