Кніга “Святло з Жыровіч”: свет дабра і міласэрнасці

Манаха Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра Іаана многія ведаюць як паэта Алега Бембеля (псеўданім – Зьніч). Напрыканцы 2019 года ў Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску прайшла вечарына, прысвечаная 80-гадоваму юбілею паэта.
У сваіх духоўных вершах манах Іаан па-хрысціянску асэнсоўвае лёсы чалавека і чалавецтва, грамадстваў і краін, спалучае патрыятычны пафас з духоўнай лірыкай. Многія яго вершы не шматслоўныя, кампактныя, але праз іх манах Іаан як паэт выяўляе сваю чулую душу, імкненне да дабра, да святла, да Бога.
У кнігу вершаў “Святло з Жыровіч” увайшлі лепшыя творы, напісаныя манахам Іаанам.
Выпуск выдання адбыўся па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Кніга паступіла ў Цэнтральную бібліятэку.

Добавить комментарий