“Зубры – гаспадары”: першая кніга новай серыі

У 2020 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” заснавана серыя “Нашы сімвалы”. Выпуск выданняў ажыццяўляецца па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
У першай кнізе “Зубры – гаспадары” чытачоў чакаюць неверагодныя сустрэчы з зубрам – сімвалам Беларусі. Зубр – найбольш буйная жывёла ў Еўропе і Беларусі. Гэта апошні прадстаўнік дзікіх быкоў. Даўжыня цела зубра да 3,5 метраў, вышыня ў карку да 2 м, маса да 1 тоны. Жыве ён 25-30 гадоў.
Кніга змяшчае 24 творы пра беларускіх волатаў: “Гаспадар пушчы” В. Вольскага, фрагмент з кнігі “Песня пра зубра” М. Гусоўскага, “Казка пра цара зубра” В. Віткі, “Чаму ў Зубра горб на спіне” Г. Аўласенкі і іншыя.
Хутка кніга паступіць ў Браслаўскую дзіцячую бібліятэку. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий