Супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі шэраг захапляльных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бібліятэк

Для тых, хто сябруе з кнігай, з 10 па 16 верасня супрацоўнікі Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі шэраг захапляльных мерапрыемстваў і акцый, прымеркаваных да Дня бібліятэк.

10 верасня для наведвальнікаў бібліятэкі на абанеменце была падрыхтавана незвычайная выстава – інсталяцыя “Літаратурны дэсерт”. На ёй былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў – юбіляраў гэтага года.   

11 верасня адбылося знаёмства з буктрэйлерамі на вядомыя творы, той хто паглядзеў кароткі відэаролік, змог узяць дадому кнігу, якая была прадстаўлена. Творы сучаснай і класічнай літаратуры былі яскравымі, душэўнымі і незабыўнымі! Аматарам краязнаўства супрацоўнікі аддзела абслугоўвання прапанавалі буктрэйлер па кнізе нашага земляка У. Мажылоўскага “Праклён мітрапаліта Феафіла”.                                                     

Дабрачынная акцыя “Падары бібліятэцы ПАТРЭБНУЮ кнігу” стартавала 12 верасня. Гэта акцыя зноў запрасіла браслаўчан падзяліцца ўласнай літаратурай, якую яны ўжо прачыталі. Бібліятэка атрымала ў дар ад чытачоў сучасную літаратуру — жаночыя раманы, дэтэктывы, гістарычныя раманы, фэнтэзі і фантастыку, дзіцячыя выданні, папулярныя кнігі на розныя тэмы, а таксама часопісы мінулых гадоў.   

Іміджавая акцыя “Бібліятэка віншуе чытачоў” прайшла 14 верасня ў грамадскіх месцах горада: на гарадскім рынку, каля Беларусбанка і магазіна “Еўраопт”. Усе прысутныя атрымалі візіткі бібліятэкі, лістоўку – закладку да Года малой радзімы “Браслаўскі край: унікальнае побач”, рэкламную прадукцыю. Найбольш актыўных наведвальнікаў бібліятэкі, якіх вызначыў маніторынг, праведзены на абанеменце, віншавалі на рабочых месцах і нават дома. 

Добавить комментарий