Еўрапейскі тыдзень мабільнасці прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы з 16 – па 22 верасня. Ён уключаў наступныя мерапрыемствы:

16 верасня была падрыхтавана выстава – зварот “Гэта Зямля твая і мая”, на якой была прадстаўлена літаратура па тэме шкоды аўтамабільнага транспарту.

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Арыенцір” адбылося 18 верасня. Актуальны дыялог у ПЦПІ “Бяспека нашых дарог” быў прысвечаны правілам дарожнага руху. Удзел у ім прыняў Анатоль Казіміравіч Баравік, ст. дзяржаўтаінспектар ДАІ, які напомніў падлеткам асноўныя правілы дарожнага руху для пешаходаў, веласіпедыстаў і аўтамабілістаў. Дзеці адказвалі на пытанні тэста, удзельнічалі ў віктарыне і ўзгадвалі экалагічна бясшкодныя віды транспарта з дапамогай вядомых літаратурных герояў.                                 

18 верасня ў файе Браслаўскай гімназіі дэманстравалася выстава, якая складалася з некалькіх частак. “Я люблю Беларусь”- так называўся першы раздзел выставы, на якой была прадстаўлена літаратура сацыяльна значымай тэматыкі, а таксама кнігі пра Беларусь, яе гісторыю і сучасны стан. “Я люблю Браслаў”- другі раздзел выставы. Ён прысвячаўся Году малой радзімы, а адпаведна Браслаўскаму раёну. Тут была прадстаўлена літаратура краязнаўчага характару, а таксама выдавецкая прадукцыя цэнтральнай бібліятэкі. “Я люблю чытаць”- назва трэцяга раздзела выставы. Тут былі прадстаўлены навінкі дзіцячай літаратуры, энцыклапедыі, а таксама літратура для дарослых.     

19 верасня прайшоў урок мабільнасці “Экалагічны кодэкс жыхароў Зямлі”, прысвечаны экалагічным праблемам сучаснасці. Запрошаны на мерапрыемства кіраўнік інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Браслаўскага раёна Ляснеўскі Дзмітрый Расціслававіч расказаў пра экалагічную сітуацыю ў нашым краі, адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.   

Добавить комментарий