Жывучая галінка

У серыі “Кнігі нашага дзяцінства” выйшла кніга Петруся Броўкі “Жывучая галінка”. У вершах — любоў і захапленне роднай зямлёй, яе прыродай і гераічным мінулым, гонарам за людзей, якія яе засяляюць. Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, толькі невялікая частка паэтычнай спадчыны народнага паэта, але кожны з іх — сапраўдныя залацінкі. Вершы “Александрына” і “Пахне чабор…” пакладзены на музыку і сталі знакамітымі песнямі, якія ўвайшлі ў залатую скарбонку беларускай музычнай культуры. Есць у кнізе верш, які прысвечан нашай малай краіне – “На Браслаўшчыне азеры сінія…”.

Добавить комментарий