Акцыя-віншаванне да Дня Маці

14 кастрычніка ў Мяжанскай бібліятэцы прайшла акцыя-віншаванне да Дня Маці “Святое матулі імя”. Бібліятэкар з кветкамі і віншавальнымі словамі завітала ў Мяжанскі сельскі выканаўчы камітэт, на пошту, у кантору ААТ “Мяжаны”,ФАП, прыродаахоўную ўстанову “Браслаў-Рычы”. Віншаванні і кветкі атрымалі таксама маці , якія працуюць у Доме культуры, сталовай ААТ “Мяжаны”. Нягледзячы на неспрыяльнае ў гэты дзень надвор’е, у кожнага ад пачутых віншаванняў узнімаўся настрой.

Добавить комментарий