У лютым 2022 года Відзаўскай гарпасялковай бібліятэкай сумесна з Відзаўскай сярэдняй школай адкрыты новы школьна-бібліятэчны грамадзянска-патрыятычны праект “Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся”.
У рамках праекта дадзены старт новай праграмы сумеснай дзейнасці“Book Start”: “Шосты школьны дзень з бібліятэкай”.
26 лютага для вучняў 10 класа Відзаўскай сярэдняй школы праведзены Дзень інфармацыі – літаратурна-гістарычны час “Ёсць у свеце краіна такая, Белай Руссю завецца яна”.
З дапамогай бібліятэкара вучні здзейснілі невялікае падарожжа ў гісторыю і сучаснасць краіны Беларусь. Асобнай старонкай прагучалі тэмы, прысвечаныя Году гістарычнай памяці, з падраздзелам пра Вялікую Айчынную вайну. Аповед удала спалучаўся з дэманстрацыяй відэаролікаў “Беларусь”, “Мая краіна Беларусь”, “Беларусь мая” і інш.