Відзы гавораць па-беларуску

Да Дня роднай мовы ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы рэалізаваны кароткатэрміновы праект “Відзы гавораць па-беларуску” – пяць дзён  з роднай мовай.

З 20 па 24 лютага Дні з роднай мовай праходзілі пад эгідай асветніцка-культуралагічнай акцыі “Гонар нацыі – Я.Колас і Я.Купала” у рамках літаратурна-адукацыйнай праграмы “Беларуская кніга і беларускае слова на адкрытым прасторы”.

Святочны марафон “Мова родная – мова модная” пачаўся ў бібліятэцы, прайшоў  па вуліцах і арганізацыях пасёлка  ў выглядзе флэш-батла “Хуткамоўкі. Чытаем разам” – выказванні і вершы Я.Купалы і Я.Коласа пра родную мову.

         Бліц-рандэву “Беларускія пісьменнікі: курс на мову”, на тэрыторыі школы, дапамагло раскрыць багацце паэтычнай спадчыны Я.Купалы і Я. Коласа.

У школьнай бібліятэцы была арганізавана мікс-пляцоўка “Прыгарніся да роднага слова” – з кнігамі Я.Купалы і Я. Коласа. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий