Напачатку студзеня Друеўская бібліятэка разгарнула кніжную выставу “Хата, поўная гасцей”, прысвечаную беларускім пісьменнікам і паэтам-юбілярам месяца.
На выставе прадстаўлены партрэты Веры Вярбы, Міколы Садковіча, Алеся Гурло, Георгія Марчука, весткі з іх біяграфіі, іх знакамітыя творы. Чытачы затрымліваліся ля паліц і з задавальненнем перачытвалі неўміручы верш Веры Вярбы “Рушнікі”, пакладзены на музыку і так цудоўна выкананы ансамблем “Песняры”. Успаміналі і дзіцячы верш Алеся Гурло “Птушкі”.
З дапамогай гэтай выставы бібліятэкары нагадваюць чытачам, што нельга забываць беларускія творы, на якіх вырасла і расце не адно пакаленне.
Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/516bd39ea83675beb22ea24fba9115ad.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448