Выстава — юбілей “Хата, поўная гасцей”

      Напачатку студзеня Друеўская бібліятэка разгарнула кніжную выставу “Хата, поўная гасцей”, прысвечаную беларускім пісьменнікам і паэтам-юбілярам месяца.
На выставе прадстаўлены партрэты Веры Вярбы, Міколы Садковіча, Алеся Гурло, Георгія Марчука, весткі з іх біяграфіі, іх знакамітыя творы. Чытачы затрымліваліся ля паліц і з задавальненнем перачытвалі неўміручы верш Веры Вярбы “Рушнікі”, пакладзены на музыку і так цудоўна выкананы ансамблем “Песняры”. Успаміналі і дзіцячы верш Алеся Гурло “Птушкі”.
З дапамогай гэтай выставы бібліятэкары нагадваюць чытачам, што нельга забываць беларускія творы, на якіх вырасла і расце не адно пакаленне.

Добавить комментарий