У жніўні ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы праходзілі Дні краязнаўства

У жніўні ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы праходзілі Дні краязнаўства. Перш-наперш была аформлена маляўнічая арт-панарама “Зямля Відзаўская”. Акрамя друкаваных звестак аб гісторыі пасёлка, наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з карцінай мастака Я.Рыдзікі “Томаш Ваўжэцкі дае наказ аднавяскоўцам. Падчас паўстання К.Каліноўскага” і  замалёўкамі алоўкам Т.Далговай, паводле гісторыі Відзаў.

У рамках дзён краязнаўства выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу і вучні 7-8 класаў Відзаўскай СШ былі запрошаны на відэакруіз Роднай зямлі душа і прыгажосць. Карцінкі з глыбінкі”, дзе па фотаздымках і відэаматэрыялах яшчэ раз успомнілі гістарычнае мінулае краю.

У другой частцы мерапрыемства быў праведзены фота-квест “Знаёмыя – незнаёмыя вуліцы”, падчас якога па фотаздымку трэба было назваць вуліцу ці адрас аб’екта на ёй. Загадзя дзецям было прапанавана больш падрабязна пазнаёміцца з вуліцамі пасёлка, падлічыць іх колькасць, зафіксіраваць іх назвы. Таму з вялікім задавальненнем і цікавасцю, атрымаўшы ад бібліятэкара арыенціры, яны адправіліся ўдакладняць свае веды па гэтым пытанням.                                        

 

     

 

 

 

 

Добавить комментарий