У Пагошчы прайшло свята вёскі

У верасні ў Пагошчы прайшло свята вёскі “Мой родны кут, мая старонка”. Супрацоўнікі Пагашчанскай бібліятэкі зладзілі выставу-віктарыну «Гісторыя Пагошчы ў фотаздымках». Аднавяскоўцы з цікаўнасцю разглядалі фотаздымкі калгаснікаў 1950-1960-х гадоў. Жадаючыя паўдзельнічалі ў віктарыне, адказалі на пытанні па гісторыі вёскі Пагошча, шукаючы звесткі ў прадстаўленых на выставе выданнях і буклетах.

Добавить комментарий