У верасні ў рамках прома-акцыі “Адкрый для сябе беларускую кнігу” у Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла Дэкада беларускай кнігі і беларускіх пісьменнікаў для дарослага і дзіцячага чытача.
Аформлены шэраг літаратурных выстаў: “Вераснёўскія юбіляры”, “Восень ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Блакітны разліў Браслаўшчыны”.
Тэматычныя паліцы прадстаўлялі: “Чытаем беларускае”, “Кнігі для дзяцей па-беларуску”, “Родныя казкі, родныя гукі”.
На працягу дэкады практычна з усімі наведвальнікамі бібліятэкі праводзілася экспрэс-апытанне “Мая беларуская кніга”, акцыя татальнага чытання беларускай літаратуры “Кніга беларуская – родная і блізкая”, літаратурныя варыацыі па творчасці вераснёўскіх юбіляраў з відэапрадстаўленнем “Партрэт за партрэтам, радок за радком”.
Распрацаваны і выдадзены інфармацыйны ліст “Выдавецтву “Вышэйшая школа” – 60”, які быў прадстаўлены карыстальнікам бібліятэкі Відзаўскай СШ.