У ліку лепшых у рэспубліцы

На V Міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры”, які праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 18-19 кастрычніка, былі аб’яўлены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”. Другое месца ў намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе сельскай бібліятэкі” заняла Слабодкаўская бібліятэка Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”. Бібліятэка прадставіла на конкурс годную работу аб дзейнасці ПЦПІ на базе сваёй установы.

У прывітальным слове старшыня журы – намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава – адзначыла высокі ўзровень работы ПЦПІ Слабодкаўскай бібліятэкі і шматгранную дзейнасць па прававой асвеце чытачоў бібліятэкараў Марыны Васілеўскай і Алены Пухальскай. Дыплом за подпісам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, набор друкаванай прадукцыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі і сертыфікат на атрыманне лазернага прынтара быў уручаны загадчыку аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай бібліятэкі Ірыне Макарэвіч. Неўзабаве ўсе прызы адправяцца ў Слабодкаўскую бібліятэку, дзе імі змогуць карыстацца наведвальнікі ПЦПІ і ўсе чытачы.

Віншуем работнікаў Слабодкаўскай бібліятэкі з заслужанай ўзнагародай!  

Добавить комментарий