Фотакрос-конкурс “Я люблю кнігу! Я люблю радзіму!”

Фотакрос-конкурс

“Я ЛЮБЛЮ КНІГУ! Я ЛЮБЛЮ РАДЗІМУ!”

Фотакрос-конкурс “Я люблю кнігу! Я люблю радзіму!” прысвячаўся Году малой радзімы. Праводзіўся ў рамках краязнаўчай эстафеты  “Беларускае! Роднае! Сваё!”, якая праходзіла ў бібліятэках Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”.
Арганізатар: аддзел бібліятэчнага маркетынгу Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” .
Час правядзення: чэрвень-верасень 2018 года.
Удзельнікі: бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”.

Удзел у фотакросе-конкурсе “Я люблю кнігу! Я люблю радзіму!” прынялі 12 бібліятэк сістэмы. Карыстальнікі бібліятэк-удзельніц з задавальненнм пазіравалі з кнігай у памяшканні бібліятэкі, на прыродзе, у іншых незвычайных абставінах. Бібліятэкары актыўна выйшлі па-за сцены сваіх устаноў, каб зрабіць арыгінальныя аўтарскія фотаздымкі на тэму чытання і малой радзімы. Усе здымкі прасякнуты любоўю да кнігі, частка з іх мае гумарыстычны настрой.

Аргкамітэт адзначыў за актыўны ўдзел у фотакросе-конкурсе 3 бібліятэкі:

Відзаўскую гарпасялковую бібліятэку за “паглыбленне ў тэму”. Бібліятэкар Кандратовіч Г.І. на кожным фотаздымку прадставіла невялікую кампазіцыю з сэнсам, падабрала да іх вершаваную назву;

Плюскую бібліятэку ў намінацыі “жывы кадр”. Найбольш удалымі атрымаліся фотаздымкі, зробленыя бібліятэкарам Лукша М.Ф., на якіх адлюстраваны дарослыя чытачы. Задавальненне, з якім фатаграфаваліся жыхары аграгарадка, сведчыць аб павазе сяльчан да свайго бібліятэкара;

Друеўскую бібліятэку ў намінацыі “да чытання з крэатывам”. Па фотаздымках, зробленых бібліятэкарамі Масляковай Г.В. і Патуткінай Г.І., бачна, што на мерапрыемствах актыўна выкарыстоўваецца касцюміраванне, элементы тэатралізацыі. Гэта выклікае зацікаўленасць чытачоў розных узростаў, асабліва дзяцей, якія з карысцю праводзяць свой вольны час у бібліятэцы і далучаюцца да чытання.

Правядзенне фотакросу “Я люблю кнігу! Я люблю радзіму!” актывізавала дзейнасць бібліятэк у Год малой радзімы, дапамагло стварэнню пазітыўнага іміджу сучаснай бібліятэкі ў грамадстве, прыцягнула ўвагу насельніцтва да сацыякультурнай дзейнасці бібліятэк.

Добавить комментарий