З 13 па 22 лютага ў Браслаўскай цэнтральнай бібліятэцы прайшла Дэкада папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры “Як жыта спрадвечная беларуская мова!”. На працягу дзесяці дзен аддзел абслугоўвання і інфармацыі прапанаваў чытачам разнастайныя мерапрыемствы і акцыі. У чытальнай зале аформлены кніжна-ілюстрацыйны куток, дзе прадстаўлена інфармацыя пра беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года: Я.Коласа, Я.Купалу, М.Танка. На абанементе была аформлена кніжная выстава-віншаванне “Кнігі адзначаюць юбілей”. На ей былі прадстаўлены кнігі-юбіляры 2017 года, а таксама кароткая інфармацыя аб іх. У чытальнай зале таксама была разгорнута выстава-рэкамендацыя па старонках беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў “Полымя”, “Неман”, “Маладосць” — “Адчыняем багацце часопіснага царства”. Пры падрыхтоўцы да Дэкады папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры была складзена лістоўка – закладка “Беларускія кнігі-юбіляры 2017 года”, якую прапанавалі ўстановам адукацыі г. Браслава. Для вучняў старэйшых класаў была праведзена прэзентацыя беларускіх кніг-юбіляраў 2017 года “Час чытаць на роднай мовы”. Пазнавальным і цікавым было мерапрыемства “Моладзь раіць прачытаць” – калейдаскоп твораў беларускіх пісьменнікаў. 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы на абанеменце прайшла PR-акцыя “Вершы ў кішэні”, падчас якой наведвальнікам бібліятэкі раздаваліся калярова аформленыя паштоўкі з вершамі беларускіх паэтаў. У рамках праекта “Бібліятэка без межаў” для інвалідаў ТЦСАН было праведзена мерапрыемства – знаемства з серыяй беларускіх кніг “Вера. Надзея. Любоў”.