Дзіцячая бібліятэка-філіял №1 пачала працаваць па тэматычнай комплекснай праграме “Тэрыторыя бяспекі”

У 2017 годзе Дзіцячая бібліятэка-філіял №1 пачала працаваць па тэматычнай комплекснай праграме “Тэрыторыя бяспекі”. Праграма распрацавана сумесна з Браслаўскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях. У лютым для вучняў сярэдніх класаў СШ № 1 прайшла гадзіна цікавай сустрэчы “Я б в спасатели пошёл”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік начальніка Браслаўскага РАНС па ідэалагічнай і кадравай рабоце Міхаіл Рыкун і курсант 4 курса ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Артур Чаховіч. Госці сустрэчы расказалі рабятам аб спецыфіцы сваёй работы, адказалі на шматлікія пытанні. Дзеці мелі магчымасць паглядзець відэаролік аб універсітэце, дзе рыхтуюць будучых ратавальнікаў. Да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю “Гісторыя стварэння пажарнай службы ў Беларусі” і аформілі тэматычную выставу “Дружить замечательно с “Юным спасателем”. Напрыканцы мерапрыемства рабяты атрымалі на памяць лістоўкі “Карысная інфармацыя аб пажарнай службе ў Рэспубліцы Беларусь” з пералікам сайтаў і перыядычных выданняў, што выходзяць у нашай краіне.

Добавить комментарий