Весела і пазнавальна прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Ахрэмаўскай бібліятэцы. Кожны дзень бібліятэка сустракала сваіх маленькіх чытачоў, каб адзначыць Свята кнігі. Праграма Тыдня была насычанай і цікавай, ніхто не застаўся без увагі і цікавай кнігі.
У сваю чаргу бібліятэкары падрыхтавалі памяшканне да Свята, зрабілі яго прыгожым і ўтульным. Кожнага маленькага наведвальніка бібліятэкі сустракалі “Кніжкіна хатка”, ласкавае сонейка і рознакаляровая вясёлка.