Сустрэча юных аматараў этнаграфіі

У гэтым навучальным годзе ў Дзіцячай бібліятэцы працуе клуб юных аматараў этнаграфіі «ЭтнаЎсё пра Беларусь». Чарговая сустрэча была прысвечана беларускай вясковай хаце. Дзеці даведаліся, што такое штандар, прызба, трам. Убачылі на слайдах, скляпеністую і плоскую столь, даведаліся пра разнастайныя формы стрэх, чым адрозніваецца ганак ад веранды. Цікавай падалася інфармацыя пра упрыгожанні  франтонаў, вокнаў, вуглоў хаты вільчыкамі, ліштвай, узорнай шалёўкай і разьбай. Пабывалі дзеці таксама ў сенцах, каморы, халодным пакоі, на гары. Даведаліся, як абагравалася і асвятлялася хата, якой мэбляй карысталіся нашы продкі. Цікава было ўбачыць мастацкае афармленне інтэр’еру: посцілкі, дываны, абрусы, палавікі. Сустрэча абагаціла дзяцей не толькі ведамі па этнаграфіі, але і значна папоўніла іх слоўнікавы запас, што таксама вельмі важна.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/c2493d103b3d8b63244712d45023cbac.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448