Дзень добры, кніжка беларуская!

Дзіцячая бібліятэка рэгулярна папаўняецца вельмі цікавымі, прыгожымі кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Каб пазнаёміць юных чытачоў з навінкамі, прайшло мерапрыемства ў форме калейдаскопа рэкамендацый «Дзень добры, кніжка беларуская!» Хлопчыкі і дзяўчынкі з 3 «А» класа другой гарадской школы пачулі казку К. Хадасевіч-Лісавой «Як з’явіліся самыя прыгожыя азёры», адну з казак ката Грамапападомуса В. Леўскага і М. Васілеўскага, апавяданне А. Карлюкевіча «Кошык грыбнога смецця». Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні апавяданняў са зборніка «Самы смачны яблык». З непаседлівымі і вынаходлівымі  хлопчыкамі і дзяўчынкамі  сустрэліся яны на старонках кнігі У. Бабкова «Янот-пілот». Прагучалі таксама кароценькія вершыкі-чатырохрадкоўі Ю. Голуба пра крылатых насельнікаў, казкі-рыфмаванкі Г. Аўласенкі з кнігі «Як зрабіць з мухі слана». Для ўдзельнікаў мерапрыемства і іншых наведвальнікаў бібліятэкі разгорнута кніжная выстава, якая карыстаецца поспехам. Вельмі прыемна, што дзеці з задавальненнем чытаюць творы на роднай мове.

Добавить комментарий