Станіслаў Нарбут — гуманіст, лекар, легенда і гонар нашага краю

3 мая ў Друеўскай бібліятэцы была прадстаўлена выстава-партрэт “Станіслаў Нарбут — гуманіст, лекар, легенда і гонар нашага краю”, прысвечаная славутаму земляку. Яна прымеркавана да 165-годдзя з дня нараджэння знакамітага ўрача, грамадскага дзеяча.

На выставе прадстаўлена інфармацыя з дапамогай якой можна трапна і дэталёва прасачыць яго лёс: працоўную дзейнасць, цікавыя факты біяграфіі, убачыць фотаздымак сям’і герб роду Нарбутаў. На выставе таксама былі змешчаны звесткі пра пабудову бальніцы ў горадзе, месца пахавання народнага доктара на Замкавай гары ў Браславе. Вялікую зацікаўленасць у карыстальнікаў выклікала кніга Уладзіміра Руніша “Пра Нарбутаў моўлю я слова…”.

Станіслаў Нарбут — гэта Чалавек з вялікай літары. Ён не толькі пабудаваў бальніцу ў Браславе, але стаяў у вытокаў народнага тэатра і таварыства пажарнай аховы, выдаваў  рукапіснае выданне “Дух Браслаўца”, вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Усё сваё жыццё прысвяціў служэнню людзям. Яго дэвізам сталі словы: “Служа другим, сгораю сам”.

Неспадзяванай для наведвальнікаў бібліятэкі стала навіна, што Станіслаў Нарбут сваю ўнучку назваў у гонар любімага горада — Браславай.

Станіслаў Нарбут, несумненна, яскравая постаць у гісторыі Браслаўшчыны і пазнавальная выстава яшчэ раз нагадала пра гэта.

Добавить комментарий