З 24 па 27 красавіка ў Пагашчанскай бібліятэцы праведзены Тыдзень краязнаўства, які пачаўся краязнаўчым падарожжам “Вёска Пагошча. Чаму так названа?”. Удзельнікі падарожжа даведаліся, што ў гістарычных дакументах існуюць два асноўных тлумачэнні назвы вёскі:

  • ад слова “пушча”, бо вёска размяшчаецца на ўскраіне вялікага ляснога масіва, які ў старажытнасці называлі пушчай;
  • назва вёскі Пагошча звязана са словамі “пагост”, “могілкі”, бо ў двух кіламетрах на поўнач ад цэнтра вёскі знаходзіцца група курганоў 11-12 стагоддзяў, а побач з курганамі зноёдзены сляды старадаўніх могілак.

Удзельнікі гістарычнай квэст-гульні “У ваколіцах вёскі Пагошча” адправіліся ў падарожжа да гаспадарчых пабудоў панскай сядзібы, якія захаваліся ў вёсцы, каб правільна адказаць на пытанні.

Зацікавіла старшакласнікаў экскурсія ў этнаграфічны куток бібліятэкі, які нядаўна папоўніўся новымі экспанатамі. Чытач бібліятэкі з вёскі Рымашы Бабуль Э. С. падарыў у этнаграфічны куток драўляны прэс для вырабу сыроў, качалку для прасавання бялізны і драўляны грэбень для часання льнянога валакна.

Гадзіна славы “Нашы славутыя землякі” была прысвечана  Таўкінь В. В. – галоўнаму аграному СВК “Маяк Браслаўскі”, якой прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны – 2017” і механізатару Вайтанец М. М. – “Чалавеку года Браслаўшчыны – 2017”.                                                              

Добавить комментарий