Арганізацыя вольнага часу малодшых чытачоў у летні час становіцца неад’емнай часткай работы Слабодкаўскай бібліятэка. Менавіта бібліятэка ператварае летнія канікулы хлопчыкаў і дзяўчынак у займальнае падарожжа.
Работнікі бібліятэкі плануюць летнія мерапрыемствы, улічваючы інтарэсы дзяцей, іх узроставыя асаблівасці. Так, у чэрвені ў рамках летняга бібліятэчнага марафона “33 секрета солнечного лета” быў праведзены цэлы шэраг такіх мерапрыемстваў.
Лепшыя кнігі для дзяцей рэкламаваў кніжны хіт-парад “Читаете лучше – только лучшее”.
Падчас хвілін радаснага чытання “Лета звонкае смяецца” рабяты пазнаёміліся з творамі беларускіх і замежных аўтараў.
Цікава прайшоў Дзень сяброўства які складаўся з відэаўрока “Дружба – чудесное слово”, гульні “Если с другом вышел в путь”.
Для ўсіх, хто прыходзіў у гэты дзень у бібліятэку, была падрыхтавана памятка “Законы сяброўства”.
Цікава прайшла і гадзіна літаратурных забаў “Такі цудоўны летні дзень”. Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў падарожжа на чароўным цягніку.
На першай станцыі “Загадкіна” неабходна было адгадаць чароўныя зага дкі. Чароўнымі яны называліся таму, што на іх не трэба было даваць адказы. Неабходна было толькі адлюстраваць той прадмет, аб якім ідзе гаворка. Напрыклад, калі загадка была пра ката – дзеці гучна мурлыкалі, калі пра вожыка, то фырчалі. Не менш цікавымі былі і ўсе астатнія станцыі: “Тэатральная” “Казачная”, “Лясная”.
Хоць лета — час забаў і пацех, але супрацоўнікі бібліятэкі для сваіх наведвальнікаў падрыхтавалі пазнавальнае мерапрыемства — мультымедыйную гадзіну “Святая зямлі беларускай”. Гэта мерапрыемства было прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На ім дзеці з задавальненнем паслухалі цікавыя звесткі аб вялікай асветніцы Еўфрасінні Полацкай.
У рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прайшла і экскурсія ў этнаграфічны куток, падчас якой удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з старадаўнімі кнігамі і прыладамі для пісьма 19-20 стагоддзя.