Родная мова – мой выток, мая аснова

21 лютага наша краіна адзначае Дзень роднай мовы. Напярэдадні свята Дрысвяцкая бібліятэка правяла шэраг мерапрыемстваў пад агульнай назвай «Родная мова – мой выток, мая аснова». Прайшла акцыя «Размаўляем на роднай мове». У бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава-агляд «Квітней, мая родная мова, гучы, беларускае слова!» Вучні старэйшых класаў Дрысвяцкай школы былі запрошаны на гульню-віктарыну «Чароўная скарбонка роднага слова». Яны адправіліся ў імправізаванае падарожжа па Краіне роднай мовы: перакладалі словы, адгадвалі загадкі, аднаўлялі прыказкі, успомнілі беларускія народныя казкі і святы. На мерапрыемстве гучалі прыгожыя вершы пра Радзіму і беларускую мову.  https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий