Літаратурная вандроўка па кнігах Уладзіміра Ягоўдзіка

Імя празаіка і драматурга, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, сучаснага пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка даўно вядома ў літаратурным асяродку. Ён шмат піша для дзяцей, выступае як аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў, перакладае з рускай і ўкраінскай моў.

14 лютага Ахрэмаўская бібліятэка запрасіла маленькіх чытачоў на мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю У.Ягоўдзіка. Работнікі бібліятэкі разгарнулі яркую кніжную выставу “Войди в природу с чистым сердцем”. Разам з бібліятэкарам дзеці здзейснілі вельмі цікавую літаратурную вандроўку па кнігах У. Ягоўдзіка: “Янка і Ружа”, “Бабуліна варта”, “Лясныя таямніцы”, “Медзяны Дзядок”, “Скарбы Радзімы” і шмат іншых.

Дадому пасля сустрэчы  дзеці вярталіся з кніжкамі на беларускай мове і інфарм-закладкай са спісам кніг У.Ягоўдзіка “Тропинки в мир родной природы”.

Добавить комментарий