У гэтым годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння класіка нацыянальнай культуры Янкі Купалы. Нарадзіўся паэт 7 ліпеня, на Купалле, у дзень, калі многія выходзяць шукаць таямнічую папараць-кветку.
Гэтую важную падзею не змагла абыйсці і Слабодкаўская бібліятэка. Да юбілея паэта ў бібліятэцы праходзіць дэкада “З Купалам у сэрцы жывём”.
Так 7 ліпеня прайшоў Дзень пісьменніка “Пявучае слова Купалы” для ўдзельнікаў Клуба цікавых сустрэч. Наведвальнікі пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці паэта, а таксама змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны.
Вельмі прыемна было адчуваць, што ўдзельнікі шануюць беларускую мову, якая натхняе іх на розныя творчыя ініцыятывы.