У ліпені выставачны праект “2022 – Год гістарычнай памяці” Навукова-даследчай установы культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музееў” і Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” стартаваў у Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы.
Адкрыццё першай часткі экспазіцыі “Гераічныя старонкі. Вялікая Айчынная вайна на Браслаўшчыне” адбылося 3 ліпеня на пляцоўцы Відзаўскага каледжа падчас святочнай праграмы, падрыхтаванай Відзаўскім ДК.