Году культуры ў Беларусі прысвяцілі экскурсію ў сталіцу бібліятэкары “Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Браслаўскага раёна”. Падарожжа адбылося 7 ліпеня. Бібліятэкары наведалі Лошыцкую сядзібу, мемарыяльны комплекс “Трасцянец”, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, батанічны сад, агледзелі экспазіцыю праекта “Спадчына Беларусі” каля парка Чалюскінцаў.
Экскурсія стала чарговым мерапрыемствам творча-інавацыйнага праекта па павышэнню кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў “Пашыраем прафесійныя гарызонты”, які рэалізуецца ў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме Браслаўскага раёна ўжо некалькі гадоў.
Значную фінансавую падтрымку аказала абласная прафсаюзная арганізацыя работнікаў культуры, транспарт для паездкі прадаставіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама.