Па старонках кнігі “Памяць. Браслаўскі раён”

У рамках месячніка ваеннай славы “Памятае сэрца – не забудзе ніколі” Іказненская бібліятэка запрасіла карыстальнікаў на краязнаўчае падарожжа “Па старонках кнігі “Памяць. Браслаўскі раён”. Выдадзеная ў 1998 годзе, яна і сёння не страціла сваёй актуальнасці. Яе стваральнікі на сямістах старонках абагульнілі разнастайную інфармацыю аб найважнейшых з’явах і падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі Браслаўшчыны ад старажытнасці і да сённяшняга дня: тут ёсць звесткі аб матэрыяльнай і духоўнай спадчыне, знакамітых ураджэнцах краю, успаміны мясцовых жыхароў, цікавасць уяўляюць і шматлікія архіўныя дакументы.

Падчас правядзення мерапрыемства асаблівая ўвага была нададзена старонкам кнігі аб Браслаўшчыне ў гады  Вялікай Айчыннай вайны: з першых дзен акупацыі і да вызвалення нашай тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Добавить комментарий