78 гадоў назад адгучалі апошнія стрэлы трагічнай Вялікай айчыннай вайны. Але не зажываюць раны ў сэрцах чалавечых. І ў святочныя дні Вялікай Перамогі мы зноў і зноў вяртаемся думкамі ў тыя суровыя гады, да тых гераічных дзён.
8 мая Слабодкаўская бібліятэка прыняла ўдзел у святочным мітынгу каля помніка загінуўшым воінам у вёсцы Завер’е.
Памяць аб вайне – гэта памяць пра людзей. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, але легендарны подзвіг – Перамога ў вялікай Айчыннай вайне – назаўжды застанецца ў нашай памяці.
Прысутных са святам павіншавалі старшыня Слабодкаўскага сельвыканкама Антанёнак Павел Вітольдавіч, старшыня ОАО “Слабодка-Агра” Машлякевіч Іван Грыгор’евіч, бібліятэкар Слабодкаўскай бібліятэкі Пухальская Алена Вітальеўна, дырэктар Слабодкаўскай сярэдняй школы Гапон Ірына Іосіфаўна.
Запамінальным стаў гэты дзень і для пяцікласнікаў Слабодкаўскай сярэдняй школы – у ўрачыстай абстаноўцы іх прынялі ў піянеры.