Новы буклет бібліятэкі да 75-годдзя Вялікай Перамогі

У шэрагу мерапрыемстваў, падрыхтаваных бібліятэкамі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Браслаўскага раёна да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, асобнае месца займае выпуск друкаванай прадукцыі краязнаўчага зместу.

          Аддзел бібліятэчнага маркетынгу напярэдадні слаўнай даты стварыў буклет “Баявая слава Браслаўшчыны”. У выданні прыведзены звесткі аб вайскоўцах, партызанах і падпольшчыках, юных героях вайны, якія ўнеслі важкі ўклад у барацьбу з фашыстамі на тэрыторыі браслаўскага краю. З матэрыялаў буклета можна даведацца аб подзвігах Герояў Савецкага Саюза А.М.Жданава, І.М.Валчкова, В.А.Зайцава, загінуўшых у баях пры вызваленні раёна. Прыведзены звесткі аб ганаровым грамадзяніне Браслава Ф.Н.Уцянкове, удастоеным гэтага звання за баявыя дзеянні на тэрыторыі Браслаўшчыны. Асобныя раздзелы прысвечаны падпольнаму і партызанскаму руху ў раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзейнасці браслаўскіх юных герояў-падпольшчыкаў.

          Тэкст буклета дапоўнены фотаздымкамі, вершаванымі эпіграфамі, спісам выкарыстаных літаратурных крыніц.

          Чытайце! Ведайце! Ганарыцеся! Памятайце!

Добавить комментарий