Новыя паступленні выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі»

У хуткім часе фонды бібліятэк сістэмы папоўняцца сацыяльна значымымі выданнямі выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі”.

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне “Гарады і вескі Беларусі”, у якім на падставе архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі – 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія цяпер перасталі існаваць. Трэцяя кніга 10-га тома выдання прысвечана населеным пунктам Дубровенскага, Лепельскага, Лёзненскага і Міёрскага раёнаў Віцебскай вобласці. Першая і другая кнігі ўжо ёсць у фондах бібліятэк.

Кніга “Беларусь. Этнічныя супольнасці” прадстаўляе найбольш пашыраныя ў Беларусі этнічныя групы: беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэеў, татар, цыганоў, немцаў, латышоў, літоўцаў, якія жылі тут стагоддзямі. У ёй вызначаны асаблівасці іх матэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры, прааналізаваны сучасны стан нацыянальна-культурнага развіцця. У выданні дадзена інфармацыя і пра этнічныя групы, якія стварылі свае дыяспары ў Беларусі ў ХХ стагоддзі: азербайджанцаў, армян, грузін, казахаў і іншых.

Маленькім наведвальнікам бібліятэк будзе цікава пазнаёміцца з новымі кнігамі з серый “Беларускія пісьменнікі дзецям”, “Маленький профессор”, “Самые-самые”.

У беларускай прыродзе мноства розных звяроў і птушак. Назіраць за імі вельмі цікава. У кнігах Зэкава А. “Збудаваў будан бабер” і “Вучоная варона” прапануецца ўявіць, што яны могуць яшчэ катацца на лыжах, рабіць зарадку, збіраць грыбы, сумаваць па радзіме, чытаць кнігі і рабіць іншыя займальныя справы.                                                                                       

Глушэц – самая буйная лясная птушка Беларусі. У 2020 годзе грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ён аб’яўлены птушкай года. Кніга Паўлюшчык Т.Я. “Птица года Беларуси. Глухарь” раскажа шмат цікавага пра глушца – дзе ён жыве і чым харчуецца, як гучыць яго песня, што такое такаванне і шмат чаго іншага.

У кнізе Даманскай Л.В. “Гиганты подводного мира” расказваецца аб самых вялікіх рыбах, што водзяцца ў беларускіх вадаёмах, а таксама аб гігантах, што насяляюць Сусветны акіян. У кнізе ўтрымліваюцца цікавыя звесткі з жыцця падводных жыхароў планеты.

Добавить комментарий