Не саромся, беларус, гаварыць па-свойму!

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Дзіцячай бібліятэцы  пад дэвізам “ Не саромся, беларус, гаварыць па-свойму!” прайшла акцыя “Мова родная – мова модная”. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі, а па магчымасці, і наведвальнікі размаўлялі на роднай мове, мелі магчымасць прачытаць любімыя радкі з вершаў беларускіх паэтаў. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі на памяць флаеры, а вучні старэйшых класаў – інфармацыйныя лістоўкі-падказкі з правіламі сучаснай беларускай арфаграфіі.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/c5d5bd8883ff02012013f799c4392739.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448