Нарада бібліятэкараў

28 кастрычніка ў Цэнтральнай бібліятэцы адбылася чарговая нарада бібліятэчных работнікаў, якая прайшла ў форме Дня прафесійных зносін. Напачатку мерапрыемства яго ўдзельнікі наведалі выставу ілюстрацый да казак А.С.Пушкіна ў выставачнай зале Браслаўскага музейнага аб’яднання. Затым бібліятэкары прыступілі да абмеркавання прафесійных пытанняў. Вопытам работы школьнай бібліятэкі падзялілася запрошаная на нараду бібліятэкар Браслаўскай гімназіі Р.Г.Навіцкая. Напрацоўкамі па патрыятычнаму выхаванню карыстальнікаў і папулярызацыі літаратуры праз віртуальныя формы дзейнасці падзяліліся з калегамі бібліятэкары Іказненскай бібліятэкі І.А.Лясюк і Слабодкаўскай бібліятэкі М.І.Васілеўская. Яны прадставілі прыклады аўтарскіх відэаролікаў і віртуальных кніжных выстаў. Напрыканцы нарады бібліятэкары абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці і пытанні планавання работы на наступны год.

Добавить комментарий