Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка і паэта Івана Муравейкі ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы аформлена выстава-прызнанне “Самабытны і цікавы – Іван Муравейка”.
21 кастрычніка, у дзень слаўнага юбілею, у знак прызнання пісьменніцкага таленту Івана Муравейкі каля выставы прайшлі літхвілінкі для дзяцей “Званочкі і смяшынкі для хлапчука і дзяўчынкі”.
Уся творчасць ”Івана з Беларусі”, як ён сам сябе называў, пранізана сапраўднай і шчырай любоўю да дзіцячага чытача.
Бібліятэкарам для маленькіх чытачоў складзена маляўнічая, прыгожа аформленая чытанка з вершамі Івана Муравейкі.