Каб з вамі не здарылася падобная недарэчнасць, раім наведаць Дзіцячую бібліятэку і пазнаёміцца з выставай, прысвечанай 65 -годдзю з дня нараджэння Ул. Ягоўдзіка. “Пішу пра дзяцей і для дзяцей”, – вельмі трапна сказаў пра сябе пісьменнік.
Наведвальнікі выставы змогуць узбагаціць сябе мудрымі думкамі ад дзядзькі Ягоўдзіка, напрыклад: “На нашай святой зямлі мы расцём са святлом у душы, але часам яно прытухае”. Змешчаны таксама анатацыі да твораў пісьменніка: “Царэўна ў падземным царстве”, “Ці вернецца князь Кук?”, “Бабуліна варта”, “Птушыная дарога” і інш. Грыбнікам ёсць магчымасць атрымаць каштоўныя парады з кнігі “Грыбок, грыбок, выстаў лабок”, а аматарам птушак – праверыць свае веды, адказаўшы на пытанні віктарыны.
Запрашаем усіх, хто спалучае ў сабе любоў да прыроды з любоўю да прыгожага і трапнага беларускіага слова, наведаць нашу выставу!