“Ён дараваў несмяротнасць людзям на балоце”

         З нагоды 100-гадовага юбілею Івана Паўлавіча Мележа ў Дзіцячай бібліятэцы разгорнута выстава. Наведвальнікі змогуць даведацца пра жыццёвыя дарогі Івана Паўлавіча, цікавыя факты і літаратурныя легенды, звязаныя з яго асобай. Вядома ж, на выставе можна ўбачыць розныя выданні твораў пісьменніка, фотаздымкі, якія сведчаць пра ўшанаванне яго памяці. А героі І. П. Мележа ўвасоблены ў скульптурнай кампазіцыі, што ўзведзена ў г. Хойнікі, а таксама ў мастацкім фільме, асобныя кадры з якога ў выглядзе фотаздымкаў таксама змешчаны на выставе.

Добавить комментарий