Каб кожны Дуніна — Марцінкевіча пачуў…

4 лютага, споўнілася 215 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры — Вінцэнта Дуніна — Марцінкевіча.

Гэтай падзеі ў Друеўскай бібліятэцы быў прысвечаны Тыдзень папулярызацыі творчасці пісьменніка, які быў адзначаны шэрагам мерапрыемстваў. У чытальнай зале бібліятэкі была падрыхтавана выстава — партрэт “Ён першы сеяў зярняты…”, дзе кожны мог пазнаёміцца з матэрыяламі аб жыцці і творчасці заснавальніка беларускай літаратуры, драматургіі.

У рамках Тыдня для старшакласнікаў Друйскай сярэдняй школы прайшла лесвіца ведаў “Шлю, браты, вам прывітанне, помніце на век спяванне Дудара, што к вам імкнуўся”. Падлеткі даведаліся пра дзяцінства і юнацтва пісьменніка, яго сям’ю, сяброў, азнаёміліся з радаводным дрэвам, праглядзелі відэаролік “Я, выхаванец Бабруйскага павета”. У канцы мерапрыемства школьнікі паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне.

Завяршыўся Тыдзень мерапрыемствам “Сядзіба маленькая ды чыстая і поўная спакою”. Падлеткі з задавальненнем віртуальна азнаёміліся з музеем В. Дунін — Марцінкевіча ў вёсцы Люцынка. Потым паўдзельнічалі ў гульне “Мясціны родныя да творчасці натхнялі”. У канцы свята школьнікі на памяць атрымалі інфармацыйныя лістоўкі “Рамантык з Люцынкі”.

Сустрэчы ў бібліятэцы падарылі прысутным станоўчыя эмоцыі, заахвоцілі да бліжэйшага знаёмства з творчасцю пісьменніка.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/c58e89e4a5de61b138d8aed82ff1838f.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448