15 сакавіка ў Богінскай бібліятэцы прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі, задачай якога было нагадаць пра вялікае значэнне духоўнай літаратуры ў гісторыі чалавецтва і далучыць новае пакаленне да праваслаўнага чытання. Для гэтага ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Патаемны свет праваслаўя” з аглядам літаратуры. Быў падрыхтаваны ўрок духоўнасці “Святло маёй душы”, ў якім прынялі ўдзел іерэй Богінскай праваслаўнай царквы а. Ігар, настаўнікі і вучні Богінскай школы, работнікі Богінскага сельскага клуба. Дзеці і дарослыя з задавальненнем прынялі ўдзел ў праваслаўнай віктарыне, вучыліся міласэрнасці і выказвалі свае пажаданні свету, праявілі цікавасць да праваслаўных кніг, якія былі прапанаваны на кніжнай выставе і з задавальненнем узялі дамоў для чытання.