Пагашчанская бібліятэка правяла акцыю “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць беларускія радкі”

Пагашчанская бібліятэка далучылася да раённай краязнаўчай эстафеты “Беларускае! Роднае! Сваё!” і правяла акцыю “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць беларускія радкі”. Бібліятэкар Алена Папкова завітала ў кабінет спецыялістаў СВК “Маяк Браслаўскі” са зборнікамі вершаў беларускіх паэтаў: “Дзвіна” (Віцебшчына літаратурная), “Браслаўшчына – прыгажосць і натхненне”, Барадулін Р. “Трэба дома бываць часцей…” і зачытала цікавыя вершы вядомых беларускіх паэтаў і свае ўласныя.

Добавить комментарий