Бібліятэкары падвялі вынікі

21 лютага ў Цэнтральнай бібліятэцы адбыўся круглы стол “Публічныя бібліятэкі Браслаўскага раёна: вынікі дзейнасці і тэндэнцыі развіцця”, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці бібліятэк Дзяржаўнай ўстановы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” за мінулы год і акрэслены перспектывы на бягучы год.

         У выступленні дырэктара бібліятэчнай сістэмы Вольгі Ляснеўскай былі адзначаны станоўчыя моманты работы бібліятэк у рамках Года малой радзімы, папулярызацыі айчыннай літаратуры, дзейнасці Свабоднай вулічнай бібліятэкі. Кіраўнік акрэсліла задачы, якія стаяць перад бібліятэчнай супольнасцю вобласці і рэспублікі, засяродзіла ўвагу калег на неабходнасці актывізаваць інфармацыйную работу, супрацоўніцтва бібліятэк з грамадскімі арганізацыямі, укараненні інавацыйных падыходаў у работу бібліятэчных устаноў. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу з дапамогай электроннай прэзентацыі агучыла вынікі творчай работы бібліятэк сістэмы за мінулы год. На нарадзе былі падведзены вынікі творчых конкурсаў сярод бібліятэк, пераможцамі якіх сталі Ахрэмаўская, Пагашчанская, Слабодкаўская і Відзаўская гарпасялковая бібліятэкі.

Падводзячы вынікі работы круглага стала, дырэктар В.Ляснеўская выказала ўпэўненасць у зладжанай і пладатворнай рабоце публічных бібліятэк раёна ў 2019 годзе.

Добавить комментарий